Беларуская Служба

Віктар Орбан заблакаваў 50 млрд еўра фінансавай падтрымкі для Украіны

15.12.2023 12:12
Гаворка ідзе пра 50 мільярдаў еўра на наступныя 4 гады. 
.
В. Орбан Фота: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Венгрыя заблакавала прыняцце фінансавага пакета для Украіны на саміце ЕЗ у Бруселі. Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль абвясціў, што лідары ​​вернуцца да гэтага пытання ў пачатку наступнага года. Гаворка ідзе пра 50 мільярдаў еўра на наступныя 4 гады. Кіраўнік Еўрапейскай рады падкрэсліў, што паспрабуе дамовіцца, не стаўшы разважаць аб абмеркаваным плане Б, які дапаможа абысці вета Віктара Орбана, гэта значыць аб пакеце з удзелам толькі 26 краін:

-Я не хачу ўдавацца ў дэталі, таму што я хацеў бы працаваць з лідарамі ў бліжэйшыя дні і тыдні, каб падрыхтавацца да саміту, які адбудзецца ў пачатку наступнага года. Але я хачу паслаць пазітыўны, абнадзейлівы сігнал аб тым, што ў нас ёсць інструменты, каб пераканацца, што мы заслугоўваем даверу і што ўкраінцы могуць разлічваць на нашу падтрымку.

Наступны саміт адбудзецца ў канцы студзеня – пачатку лютага. Кіраўнік Еўрарады падкрэсліў, што, нягледзячы на ​​адсутнасць згоды на гэтым саміце адносна фінансавага пакета, яго трэба лічыць гістарычным.

У чацвер, увечары, лідары ​​ЕЗ пагадзіліся пачаць перамовы аб сяброўстве ў арганізацыі Украіны. У сувязі з гэтым прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан таксама пагражаў ужыць вета, але пакінуў залу, калі прымалася рашэнне, і, такім чынам, канструктыўна ўхіліўся ад удзелу ў галасаванні, дазволіўшы лідарам 26 краін даць зялёнае святло перамовам аб уступленні Украіны. Дасягнута таксама дамоўленасць аб пачатку перамоваў з Малдовай і прадстаўленні Грузіі статусу кандыдата.

iar/ez