Беларуская Служба

СМІ: ЕЗ узгадніў 12-ы пакет санкцый супраць Расіі, калі канцлер Аўстрыі Негамер пакінуў залу – Politico

15.12.2023 15:04
Выданне Politico называе адсутнасць Негамера падчас пагаднення аб санкцыях «іроніяй».
Wiedeń, siedziba austriackiego parlamentu
Wiedeń, siedziba austriackiego parlamentuHarold Escalona/Shutterstock

Лідары ​​ЕЗ у ноч на 15 снежня ўзгаднілі 12-ы пакет санкцый супраць Расіі, калі ў зале не было канцлера Аўстрыі Карла Негамера, – піша выданне Politico.

Як паведамляюць дыпламатычныя крыніцы Politico, галасаванне за 12-ы пакет санкцый без Негамера было выпадковым – канцлер выйшаў з залі, каб пагаварыць з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен аб уваходжанні Румыніі і Балгарыі ў Шэнгенскую зону.

Выданне Politico называе адсутнасць Негамера падчас пагаднення аб санкцыях «іроніяй». Таму што раней у той жа дзень прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан пакінуў памяшканне, калі лідары ​​ЕЗ вырашылі пачаць перамовы аб уступленні Украіны. Такім чынам Орбан разблакаваў рашэнне ЕЗ па Украіне.

Сярод іншага, новы пакет санкцый узмацняе патрабаванні да дакументаў па выкананні абмежаванняў на расійскую нафту. Таксама ад еўрапейскіх кампаній будуць патрабаваць уключаць у кантракты пункт, які забараняе рээкспарт тавараў падвойнага прызначэння ў Расію.

censor.net/pap/эж