У пятніцу, 15 снежня, рух грузавікоў на мяжы Украіны са Славакіяй паступова быў разблакаваны. Акцыя пратэсту працягвалася з панядзелка, 11 снежня, калі быў заблакаваны адзіны пункт пропуску паміж дзвюма краінамі, які абслугоўвае рух грузавікоў.
Як і перавозчыкі з Польшчы і Венгрыі, славакі патрабуюць аднавіць дазволы на камерцыйныя перавозкі для ўкраінскіх кампаній, – паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Войцех Стоба:
-Асацыяцыя аўтамабільных перавозчыкаў Славакіі вырашыла спыніць блакаду па просьбе службаў. «Мы паважаем гэта, як яны паважалі нашае права на пратэст», – пішуць у заяве арганізатары блакады і дзякуюць за падтрымку славацкім фермерам, якія далучыліся да акцыі. Блакада памежнага пераходу «Вышэйшае Нямецкае – Ужгарад» працягвалася з панядзелка. Да гэтага перавозчыкі блакавалі пераход на чатыры дні таксама на пачатку снежня. Славацкія перавозчыкі патрабуюць скасавання пагаднення паміж ЕЗ і Украінай, якое, на іх думку, шкодзіць транспартным кампаніям з суседніх краін.
Пратэстоўцы таксама хочуць, каб фуры з еўрапейскай рэгістрацыяй, якія вяртаюцца пустымі з Украіны, былі вызваленыя ад рэгістрацыі ў электроннай чарзе.
Пратэст польскіх перавозчыкаў на мяжы з Украінай працягваецца з 6 лістапада.