ЗША вітаюць рашэнні Еўрапейскай рады па пашырэнні ЕЗ як магутнае пацверджанне еўрапейскай будучыні кандыдатаў і патэнцыйных кандыдатаў у ЕЗ, – заявілі ў Дзярждэпартаменце ЗША.
Заява прагучала пасля таго, як у чацвер, 14 снежня, Еўрапейская рада прыняла рашэнне пачаць перамовы аб уступленні з Украінай і Малдовай, а таксама з Босніяй і Герцагавінай, і надаць Грузіі статус кандыдата ў ЕЗ.
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту Мэцью Мілер заявіў, што гэтыя рашэнні «даюць надзею і стымул гэтым краінам і іх народам працягваць рэформы, неабходныя для рэалізацыі іх памкненняў, звязаных з ЕЗ».
«Гэта гістарычны момант для Еўропы і трансатлантычнага партнёрства», – перакананыя ў Дзярждэпартаменце ЗША.
voa/эж