Беларуская Служба

Заходнія краіны актывізавалі перамовы аб канфіскацыі замарожаных расійскіх актываў на карысць Украіны

16.12.2023 10:32
У Вашынгтоне мяркуюць, што рашэнне па канфіскацыі актываў можна прыняць у кароткія тэрміны.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneFoto: trade.gov.pl

Па інфармацыі выдання Financial Times, у апошнія тыдні ЗША ў прыватных перамовах займаюць усё больш настойлівую пазіцыю па пытаннях канфіскацыі, сцвярджаючы на пасяджэннях «Вялікай сямёркі», што ёсць спосаб ажыццявіць яе «у адпаведнасці з міжнародным правам».

Як распавёў FT неназваны чыноўнік, у Вашынгтоне мяркуюць, што рашэнне па канфіскацыі актываў можна прыняць у кароткія тэрміны. Паводле яго слоў, гэтае пытанне можа абмяркоўвацца на магчымай сустрэчы лідараў сямёркі, прымеркаванай да другой гадавіны вайны.

нг