Украіна плануе новае контрнаступленне ў наступным годзе, – піша Welt. Як інфармуе РБК Украіна са спасылкай на нямецкае выданне, ЗША атрымалі ад Украіны спіс пажаданняў па ўзбраенні, куды ўваходзяць ударныя верталёты Black Hawk і Apache, знішчальнікі F-16 і F-18, ракетныя комплексы, танкі Abrams, БПЛА і боепрыпасы.
У той жа час на поўдні УСУ ўтрымліваюць плацдарм на левым беразе Дняпра і працягваюць яго пашыраць, а адтуль да слабога месца расіян, Крыма, – усяго 60 кіламетраў. Гэтая пазіцыя можа стаць адпраўным пунктам, бо, маючы знішчальнікі, верталёты і дроны, Украіна магла б падтрымаць наступ, тым больш, што ўмацаванняў Расіі на гэтым участку мала.
У артыкуле Welt адзначаецца, што Залужны не быў прыхільнікам пачатку летняга наступу, а хуткі прарыў быў немагчымы, таму змена стратэгіі стала разумным ходам і дапамагла выйграць важны час.
нг