Беларуская Служба

На поўначы Украіны расійскія войскі задзейнічалі дыверсійна-разведвальныя групы

17.12.2023 16:02
 Таксама ёсць рызыка пранікнення ў Чарнігаўскую вобласць дыверсійных груп з Расіі.
Адэса PAP/EPA/IGOR TKACHENKO

У Сумскай і Харкаўскай абласцях на поўначы Украіны расійскія войскі задзейнічалі дыверсійна-разведвальныя групы, паведаміў у нядзелю прэс-сакратар украінскай Памежнай службы Андрэй Дземчанка.

Адна з апошніх груповак праціўніка выяўленая ў Сумскай вобласці, дыверсанты адкінуты за мяжу ўкраінскай дзяржавы, сказаў прэс-сакратар. Таксама ёсць рызыка пранікнення ў Чарнігаўскую вобласць дыверсійных груп з Расіі.

Дземчанка паведаміў, што дыверсанты падзяліліся на групы і праводзяць манеўры, каб заблытаць украінскіх абаронцаў. Таксама часта ставяць пасткі з выбухоўкай.
У пятніцу камандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі Украіны генерал Сяргей Наеў паведаміў, што за апошнія два тыдні ва ўкраінскай арміі зафіксавана сем спробаў прарыву дыверсійных груп з тэрыторыі Расіі.

У лістападзе Наеў паведамляў, што групы расійскіх дыверсантаў спрабавалі прарывацца ва Украіну да дзесяці разоў на месяц. Яны складаліся з падрыхтаваных спецназаўцаў і расійскіх разведчыкаў.

У кастрычніку Наеў заявіў, што з чэрвеня мінулага года Украіна паставіла на сваёй паўночнай мяжы паўмільёна мін.

ав

ВПС Украіны: Расійскія войскі будуць выкарыстоўваць больш беспілотнікаў, менш ракет

17.12.2023 12:57
Аб памеры расійскіх запасаў беспілотнікаў сведчыць інтэнсіўнасць нападаў, сказаў Юрый Ігнат, прэс-сакратар ВПС Украіны.