Беларуская Служба

Турцыя не пусціць у Чорнае мора падораныя Вялікабрытаніяй Украіне мінныя тральшчыкі

02.01.2024 16:29
Турцыя зняпраўдзіла інфармацыю аб тым, што яна дазволіла двум мінным тральшчыкам, якія Вялікабрытанія перадае Украіне, увайсці ў Чорнае мора.
  HMS Bangor (M109),  Sandown
Мінны тральшчык HMS Bangor (M109), тып SandownФота: Bruce Davidson/wikimedia.org

У Цэнтры па барацьбе з дэзынфармацыяй пры адміністрацыі прэзідэнта Турцыі заявілі, што сцвярджэнне некаторых СМІ аб тым, што «падораныя Украіне Вялікабрытаніяй тральшчыкі прапусцілі праз турэцкія пралівы ў Чорнае мора», не адпавядае рэчаіснасці.

Турцыя як гарант чарнаморскіх праліваў Басфор і Дарданэлы ў адпаведнасці з канвенцыяй Мантро закрыла іх «для ваенных караблёў бакоў, якія ваююць (Расіі і Украіны)».

«Нашы адпаведныя саюзнікі былі належным чынам праінфармаваныя аб тым, што тральшчыкі, падораныя Украіне Вялікабрытаніяй, не змогуць прайсці праз турэцкія пралівы ў Чорнае мора, пакуль працягваецца вайна», – дадалі ў турэцкім Цэнтры супрацьдзеяння дэзынфармацыі.

У ведамстве падкрэслілі, што такое рашэнне дазваляе «не дапусціць эскалацыі ў Чорным моры».

Пра тое, што Украіна атрымае два брытанскія тральшчыкі, стала вядома ў снежні на фоне аб'явы аб стварэнні Кааліцыі ваенна-марскіх сіл і сродкаў, якая будзе адказваць за ўмацаванне ваенна-марскога патэнцыялу Украіны.

У рамках кааліцыі Вялікабрытанія і Нарвегія заявілі аб перадачы Украіне двух тральшчыкаў Каралеўскага флоту класа Sandown.

Тральшчык - карабель спецыяльнага прызначэння, задачай якога з'яўляецца пошук, выяўленне і знішчэнне марскіх мін і правядзенне караблёў (суднаў) праз мінныя загароды.

pravda.com.ua/вх