Ноччу ўкраінскія ракеты і беспілотнікі нанеслі ўдары па расійскіх гарадах і Севастопалі ў акупаваным Крыме. У некаторых прымежных з Украінай рэгіёнах РФ былі чутныя сірэны паветранай трывогі.
Амаль тыдзень украінскія ўзброеныя сілы атакуюць Расію рэактыўнай артылерыяй і беспілотнікамі. Снарады разарваліся ў Белгарадскай вобласці. Пра расійскія страты інфармацыі няма.
Украінскія ракеты таксама трапілі ў Курскую вобласць, дзе была разбурана частка энергетычнай інфраструктуры.
Таксама ўкраінцы абстралялі ракетамі Севастопаль. Паводле інфармацыі сайтаў, ракеты не даляцелі да горада і разарваліся над морам.
Найбольш інтэнсіўны абстрэл расійскай тэрыторыі быў зафіксаваны ў суботу. Ракеты ўпалі ў цэнтры Белгарада. Загінулі 24 чалавекі, больш за 100 чалавек былі шпіталізаваны.
яс/Мацей Ястжэмбскі