Пра абстрэл паведаміла паўднёвакарэйская армія, падкрэсліўшы, што ракеты ўпалі з паўночнага бок кантрольнай паласы, якая падзяляе дзве краіны.
Абстрэл не нанёс шкоды, але паўднёвакарэйскія ўлады загадалі эвакуяваць жыхароў вострава Ёнпён. Прадстаўнік генеральнага штаба паўднёвакарэйскай арміі заявіў, што інцыдэнт з'яўляецца правакацыяй, якая прывядзе да эскалацыі напружанасці ў рэгіёне.
Вайсковец папярэдзіў, што яго краіна прыме адпаведныя меры ў адказ.
ПР/юл