Беларуская Служба

ВМС Украіны: Украінскі збожжавы калідор дасягае даваеннага экспартнага ўзроўню

11.01.2024 19:01
Усяго да пачатку студзеня Украіна экспартавала 15 мільёнаў тон збожжа.
Украінскі збожжавы калідор дасягае даваеннага экспартнага ўзроўню PAP/EPA/YAHYA ARHAB

Украінскі збожжавы калідор дасягнуў даваеннай магутнасці, заявіў прэс-сакратар ВМС Украіны Дзмітрый Плецянчук. Збожжавы калідор цяпер экспартуе столькі збожжа, колькі і да ўварвання Расійскай Федэрацыі ва Украіну, нагадаў Дзмітрый Плецянчук:

- Пераважная большасць грузаў, што перавозяцца па калідоры, гэта ўкраінскае збожжа, якога не хапае на так званым глабальным Поўдні. Вось у чым праблема. Калідор ужо дасягнуў узроўню экспарту да поўнамаштабнага ўварвання. Мы перасягнулі планку ў 500 караблёў і больш за 10 мільёнаў тон грузаў.

Украінскае збожжа экспартуецца, у асноўным у краіны Афрыкі, Азіі і Паўднёвай Амерыкі. Усяго да пачатку студзеня краіна экспартавала 15 мільёнаў тон збожжа.

IAR/аз

Пад артылерыйскі абстрэл патрапілі больш за 120 населеных пунктаў ва Украіне

11.01.2024 11:01
У той жа час украінскія ўзброеныя сілы працягваюць контрнаступ пад Херсонам.

Эксперты: Працягваецца падзенне расійскай эканомікі

11.01.2024 17:01
Паводле незалежных эканамістаў, з-за санкцый Захаду найбольш пацярпелі энергетыка, банкаўскі сектар і сучасныя камунікацыйныя тэхналогіі.