У швейцарскім Давосе адбылася чацвёртая сустрэча саветнікаў па нацыянальнай бяспецы, прысвечаная ўкраінскай формуле міру. Як паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак, сярод удзельнікаў – прадстаўнікі 81 краіны і грамадскай арганізацыі.
На сустрэчы, у прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні вывядзення расійскіх войскаў, экалагічная бяспека, недапушчэнне эскалацыі і паўтарэння вайны, а таксама пытанне пацвярджэння заканчэння вайны. Усё гэта, уласна, і ўключае формула міру.
«Сённяшняя сустрэча з’яўляецца лагічным працягам трэцяй сустрэчы на Мальце, дзе абмяркоўваліся першыя пяць пунктаў украінскай формулы міру, а менавіта ядзерная бяспека, харчовая і энергетычная бяспека, вызваленне вязняў і дэпартаваных, у прыватнасці дзяцей, аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.
Мы павінны апрацаваць яшчэ наступныя: вывад расійскіх войскаў, аднаўленне справядлівасці, экалагічная бяспека, прадухіленне эскалацыі і паўтарэння вайны, пацвярджэнне заканчэння вайны. Як і на Мальце, кожны з гэтых пунктаў будзе прадстаўлены лідарамі адпаведных трас Формулы.
Нам патрэбна платформа, якая ахоплівае канкрэтныя часткі нашага комплекснага плана. Каб рухацца наперад, неабходна ўзгадніць фармат саміту Фонду міру. Спадзяюся, мы зможам знайсці прымальны варыянт. Гэта дазволіць прыступіць да распрацоўкі падрабязных дарожных карт па кожным з пунктаў Формулы. Краіны-лідары адпаведных напрамкаў Формулы маглі б правесці тэматычныя канферэнцыі для выпрацоўкі алгарытмаў іх рэалізацыі» – паведаміў Ярмак.
УНІАН
нг