Беларуская Служба

Польшча прапануе Руандзе супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі 

07.02.2024 20:03
Умацаванне эканамічнага супрацоўніцтва – адна з важных тэм, якую Анджэй Дуда закрануў падчас перамоваў з руандыйскім прэзідэнтам Полем Кагамэ.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнт Руанды Поль Кагамэ PAP/Radek Pietruszka

7 лютага, у сераду, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда распачаў двухдзённы візіт у Руанду. Першы дзень яго знаходжання ў сталіцы краіны Кігалі быў прысвечаны палітычным кансультацыям і пытанням далейшага развіцця гандлю паміж Польшчай і Руандай. Сярод іншага, Анджэй Дуда прыняў удзел у польска-руандыйскім бізнес-форуме.

Руанда з увагі на стабільнасць, бяспеку і вялікі патэнцыял свайго рынку з’яўляецца для Польшчы прывабным эканамічным партнёрам, сказаў Дуда на форуме.

- Перспектыўнымі галінамі двухбаковага супрацоўніцтва мы бачым у сучасных тэхналогіях у сельскай гаспадарцы, ІТ-сферы і тэлекамунікацыйнай галіне, вытворчасці дронаў і кібербяспецы. Удзел у польскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Кігалі, прадстаўнікоў навукі і даследчых устаноў сведчыць пра кірункі, якія мы хацелі б развіваць.

Умацаванне эканамічнага супрацоўніцтва – адна з важных тэм, якую Анджэй Дуда закрануў падчас перамоваў з руандыйскім прэзідэнтам Полем Кагамэ. Кіраўнік Польшчы падкрэсліў, што Руанда – краіна, якая дэманструе высокі тэмп развіцця.

Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам ва Усходняй Афрыцы з 5 лютага. Спачатку ён наведаў Кенію, дзе было падпісана некалькі пагадненняў, у тым ліку аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі. У чацвер з Руанды Анджэй Дуда накіруецца з візітам у Танзанію.

вс