Беларуская Служба

Прэм’ер Туск высвятляе ў Празе, ці ёсць сэнс далейшага існавання Вышаградскай групы

27.02.2024 12:01
Асабліва пасля пачатку расійскай вайны супраць Украіны, у Вышаградскай групе сталі назірацца глыбокія падзелы.
Прэм'ер Польшчы Дональд Туск і прэм'ер Чэхіі Петр ФіялаPAP/Radek Pietruszka

Прэм'ер Польшчы Дональд Туск знаходзіцца з візітам у Празе, дзе прымае ўдзел у саміце Вышаградзкай групы, у склад якой уваходзяць Польшча, Вугоршчына, Славакія і Чэхія.

Афіцыйна тэма перамоваў – міграцыя і энергетыка, але чакаецца, што прэмʼеры абмяркуюць і тэмы, па якіх Варшава, Прага, Будапешт і Браціслава разыходзяцца ў сваіх поглядах. Гаворка ідзе пра падтрымку Украіны і палітыку ЕС у дачыненні да Расіі.

Ці гэта канец супрацы ў рамках Вышаградскай групы? Гэта можа высветліцца пасля сённяшняй сустрэчы, заявіў прэм’ер Дональд Туск:

- Калі я вярнуся з Прагі, са згаданай сустрэчы, тады скажу адкрыта ці ёсць сэнс далейшага існавання Вышаградскай групы, ці не. Думаю, што згаданая сустрэча многа паясніць.

Вышаградская група ўзнікла ў 1991 годзе і шматлікія гады была для чатырох членскіх краінаў адным з ключавых фарматаў супрацы ў Еўропе. Аднак, асабліва пасля пачатку расійскай вайны супраць Украіны, у групе сталі назірацца глыбокія падзелы. Будапешт стаў рэалізаваць прарасійскую палітыку. У напрамку Масквы павярнула таксама Браціслава.

У гэтым часе Варшава і Прага сталі лідарамі дапамогі Украіне і крытычнага стаўлення ў дачыненні да Расіі на міжнароднай арэне.

IAR/аз

Завяршыўся візіт кіраўніка польскай дыпламатыі ў ЗША

27.02.2024 08:05
Адной з галоўных тэмаў перамоваў міністра Сікорскага ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне была дапамога Украіне.