Адміністрацыя Джо Байдэна абвясціла, што Злучаныя Штаты Амерыкі сочаць за збоем у працы сэрвісаў Meta.
Раней сэрвіс Downdetector, які адсочвае працу папулярных інтэрнэт-рэсурсаў, паведамляў, што аб праблемах з Facebook і Messenger заявілі 300 тысяч карыстальнікаў, а з Instagram – 47 тысяч. Паступова колькасць паведамленняў аб збоях пачала змяншацца.
Кампанія Meta заявіла, што ведае пра праблемы з працай сацыяльных сетак. Некаторыя карыстальнікі былі «выкінутыя» са сваіх акаўнтаў сэрвісу Meta як у мабільным дадатку, так і ў браўзернай версіі.
IAR/аз