Беларуская Служба

ХАМАС абвясціў, што не будзе вызваляць закладнікаў да заканчэння вайны з Ізраілем

27.03.2024 17:13
ХАМАС, верагодна, усё яшчэ трымае ў закладніках каля 100 чалавек.
Izraelska armia wszczyna dochodzenie w sprawie błędów, które umożliwiły październikowy atak Hamasu.
Izraelska armia wszczyna dochodzenie w sprawie błędów, które umożliwiły październikowy atak Hamasu.Anas-Mohammed/Shutterstock

Былы лідар палестынскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС Халід Машал (Chaild Maszal) абвясціў, што ізраільскія закладнікі, якія ўтрымліваюцца гэтай групай з кастрычніка 2023 года, не будуць вызваленыя, пакуль Ізраіль не выведзе войскі з Сектар Газа, паведамляе сайт Times of Israel.

Іншыя ўмовы, згаданыя Машалам, уключаюць дазвол перамешчаным грамадзянскім асобам вярнуцца ў свае дамы і спыненне ізраільскай блакады Сектара Газа. Такую пазіцыю былы кіраўнік палітычнага офіса ХАМАС агучыў падчас выступу ў Іярданіі.

Ізраільскія ўлады, верагодна, адмовіліся ад пасярэдніцкіх перамоваў з ХАМАС. Мэтай перамоваў было вызваленне закладнікаў. Раней тэрарысты адхілілі кампрамісную прапанову ЗША аб шасцітыднёвым перамір'і, піша ў аўторак Times of Israel.

Ліванская штодзённая газета Al-Akhbar паведаміла, што ізраільскі наступ на горад Рафах, размешчаны ў сектары Газа недалёка ад мяжы з Егіптам і які лічыцца апошняй крэпасцю ХАМАС, пачнецца ў сярэдзіне красавіка – пачатку траўня.

ХАМАС, які кіруе ў Сектары Газа, здзейсніў узброенае ўварванне ў Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года, у выніку якога былі забітыя прыкладна 1200 чалавек, большасць з іх мірныя жыхары, і прыкладна 240 былі выкрадзены.

Больш за 32 000 чалавек былі забітыя ў выніку дзеянняў Ізраілю ў адказ, якія працягваюцца па гэты дзень. Больш за 2 мільёны жыхароў Сектара Газа былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

У сярэдзіне сакавіка амерыканская тэлекампанія CNN падлічыла, што ХАМАС, верагодна, усё яшчэ трымае ў закладніках каля 100 чалавек.

PAP/вх