Украінскія вайскоўцы за апошнія суткі знішчылі станцыю кіравання расійскімі беспілотнікамі і адбілі атакі расіян на некалькіх кірунках, паведамляе ў аўторак у Фэйсбуку Генштаб Узброеных сіл Украіны.
Украінскія ракетныя войскі збілі наземную станцыю кіравання беспілотнікамі, расійскі камандны пункт, сродкі супрацьпаветранай абароны і радыёэлектроннай барацьбы, склад боепрыпасаў і пункт канцэнтрацыі расійскіх вайскоўцаў.
Таксама паведамляецца, што ўкраінская вайсковая выведка атакавала завод па вытворчасці беспілотнікаў у расійскім Татарстане, паведамляе партал РБК-Украіна са спасылкай на крыніцу ў выведцы. Паводле гэтай крыніцы, атака была накіраваная на завод па зборцы беспілотнікаў «Шахед», якія расіяне называюць «Герань-2».
За суткі адбылося 71 баявое сутыкненне.
За гэты час расійскія войскі нанеслі восем ракетных і 93 авіяўдары. Яны таксама задзейнічалі 10 беспілотнікаў, з якіх украінскім сілам удалося збіць дзевяць. Адзін расійскі беспілотнік трапіў у аб'ект энергетычнай інфраструктуры ў Кіраваградскай вобласці ў цэнтры Украіны.
ав