Ад пачатку вайны ў сектары Газа загінулі прынамсі 37 337 палестынцаў. Пра гэта паведаміла мясцовае Міністэрства аховы здароўя. Паводле інфармацыі Мінздароўя, агулам пацярпелі 85 299 чалавек.
7 кастрычніка мінулага году палестынская арганізацыя ХАМАС напала на Ізраіль. Каля 1200 чалавек былі забітыя і больш за 200 выкрадзеныя. У адказ ізраільская армія пачала ваенную аперацыю ў сектары Газа, якая працягваецца дагэтуль.
IAR/нг