Беларуская Служба

Грэцкія ўлады: пажар на востраве Серыфас лакалізаваны, але наступствы вельмі сур'ёзныя

30.06.2024 16:12
Каля 50 пажараў успыхнулі ў Грэцыі ў суботу, і палова краіны знаходзіцца ў зоне высокай пажарнай небяспекі ў выходныя.
Пажарны верталёт скідае ваду для тушэння ляснога пажару ў ГрэцыіEPA/ORESTIS PANAGIOTOU Dostawca: PAP/EPA.

Пажар, які ўспыхнуў у суботу днём на грэчаскім востраве Серыфас у Эгейскім моры, узяты пад кантроль, але яго наступствы вельмі сур'ёзныя, паведамілі ў нядзелю мясцовыя ўлады, заявіўшы, што на востраве адбылася «біблейская катастрофа».

«Пажар пад кантролем (...). Мы адсочваем сітуацыю. Уся паўднёва-заходняя частка вострава Серыфас згарэла», — сказаў мэр горада Канстанцінас Рэвінціс, якога цытуе eKathimerini.

Пакуль не прыбыла падтрымка з Афін, у тушэнні пажару на востраве была задзейнічаная толькі адна пажарная машына з чатырма пажарнымі, цыстэрны з вадой, два самалёты і верталёт. У суботу раніцай 22 дадатковыя пажарныя і 11 пажарных машын адплылі на востраў з порта Пірэй.

Жыхары многіх гарадоў атрымалі заклікі эвакуіравацца з-за хуткага распаўсюджвання агню, выкліканага моцным ветрам.

У суботу мэр, кажучы аб сітуацыі на востраве, казаў пра «біблейскую катастрофу». «Ішоў вогнены фронт працягласцю 15 км. Мелі месца велізарныя разбурэнні. Спаленыя дамы, спаленыя склады», — сказаў ён.

На востраве Серыфас, які ўваходзіць у архіпелаг Кіклады, пастаянна пражывае крыху больш за 1000 чалавек.

Каля 50 пажараў успыхнулі ў Грэцыі ў суботу, і палова краіны знаходзіцца ў зоне высокай пажарнай небяспекі ў выходныя.

PAP/юл