Беларуская Служба

У Вільні афіцыйна адкрыўся новы будынак філіялу Беластоцкага ўніверсітэта

06.07.2024 18:01
Віленскі філіял Беластоцкага ўніверсітэта быў створаны ў 2007 годзе.
          ,  ,     -
У афіцыйным адкрыцці будынка філіяла Беластоцкага ўніверсітэта ў Вільні прыняла ўдзел, між іншым, спікер польскага Сената Малгажата Кідава-БлоньскаPAP/Valdemar Doveiko

У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка філіялу Беластоцкага ўніверсітэта. Дзякуючы яму ўніверсітэт атрымае новыя магчымасці. Будаўніцтва суфінансавала Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча.

Дэкан аддзела Беластоцкага ўніверсітэта ў Вільні Ежы Галіцкі паясняе, што новая сядзіба палепшыць камфорт працы выкладчыкаў і студэнтаў:

- У нас будзе больш за тры тысячы квадратных мэтраў плошчы. Дзякуючы гэтаму больш за трыста студэнтаў змогуць вучыцца. Гэта адкрывае для нас зусім новыя перспектывы.
Новы будынак размяшчаецца недалёка ад гістарычнага цэнтра Вільні. У ім будуць месціцца таксама польскія арганізацыі, як Асацыяцыя польскіх вучоных у Літве.

У афіцыйным адкрыцці будынка прыняла ўдзел, між іншым, спікер польскага Сената Малгажата Кідава-Блоньска.

Віленскі філіял Беластоцкага ўніверсітэта быў створаны ў 2007 годзе.

IAR/аз