Беларуская Служба

Тэмпература Адрыятычнага мора ў Харватыі дасягнула рэкорду

16.07.2024 12:07
У Харватыі і іншых краінах рэгіёну ўжо некалькі тыдняў пануе трапічная спякота.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падчас спякоты ў Еўропе не толькі вельмі гарачае паветра. Тэмпература Адрыятычнага мора ў Харватыі дасягнула рэкорду.

Ніколі ў гісторыі метэаралагічных вымярэнняў вада ў Адрыятычным моры не мела такой высокай тэмпературы. Апошні замер пад Дуброўнікам паказаў дваццаць дзевяць і сем дзясятых градуса. Што яшчэ больш важна, паводле паведамлення мясцовых службаў, тэмпература вады ўвесь дзень была не менш за дваццаць шэсць градусаў.

Папярэдні рэкорд быў устаноўлены амаль роўна дзевяць гадоў таму. 21 ліпеня 2015 года тэрмометры на востраве Раб паказвалі на дзве дзясятых градуса ніжэй, чым цяпер у Дуброўніку.

Па словах навукоўцаў, большасць тэмпературных рэкордаў вады ў Адрыятычным моры прыпадае на апошнія пятнаццаць гадоў. Змены клімату ўплываюць на вельмі высокія тэмпературы паветра і, адпаведна, таксама на тэмпературу мора.

У Харватыі і іншых краінах рэгіёну ўжо некалькі тыдняў пануе трапічная спякота. Тэмпература паветра рэгулярна перавышае сорак градусаў.

ав