Беларуская Служба

Джо Байдэн зняўся з выбараў у ЗША пад прэсінгам уласнай партыі

21.07.2024 23:17
Джо Байдэн падтрымаў на выбарах Камалу Харыс.
Joe Biden rezygnuje ze startu
Joe Biden rezygnuje ze startuShutterstock.com

«Гэта было найвялікшым гонарам у маім жыцці - быць прэзідэнтам. І хаця маім намерам было балатавацца на пераабранне, я лічу, што ў інтарэсах партыі і краіны адмовіцца ад удзелу ў выбарах і засяродзіцца на абавязках прэзідэнта, — напісаў Джо Байдэн у лісце, апублікаваным на сайце X.

Прэзідэнт ЗША выказаў падтрымку кандыдатуры Камалы Харыс і абвясціў, што на наступным тыдні выступіць з прамовай перад амерыканцамі. Пакуль невядома, як будзе выглядаць далейшы працэс адбору кандыдата ад дэмакратычнай партыі. Фармальнае рашэнне па гэтым пытанні будуць прымаць дэлегаты з'ездаў дэмакратычных партый.

Самай вялікай праблемай для дэмакратаў зараз будзе аб'яднанне партыі. Многія з прыхільнікаў Джо Байдэна злуюцца на партыйныя эліты за тое, што яны прымусілі яго зняцца з выбараў.

Дональд Трамп даў зразумець, што яго не турбуе змена суперніка. Дональд Трамп выказаў упэўненасць, што пераможа на лістападаўскіх выбарах і што Камала Харыс будзе для яго больш лёгкім супернікам.

Джо Байдэн застанецца прэзідэнтам ЗША да 20 студзеня 2025 года.

IAR/нг