Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс заявіла, што вылучае сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі.
«Для мяне вялікі гонар атрымаць адабрэнне прэзідэнта, і я маю намер заслужыць ды выйграць гэтую намінацыю. Да дня выбараў засталося 107 дзён. І мы будзем змагацца. І разам мы пераможам», – заявіла яна.
Харыс дадала, што «сваім бескарыслівым і патрыятычным учынкам прэзідэнт Байдэн робіць тое, што ён рабіў на працягу свайго жыцця: ставіць амерыканскі народ і нашу краіну вышэй за ўсё».
The New York Times паведамляе, што дэмакратычныя донары ўжо мабілізаваліся вакол Камалы Харыс у якасці наступнай кандыдаткі ў прэзідэнты ад сваёй партыі.
Як паведамлялася, учора Джо Байдэн абʼявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкіх выбараў.
вс