Беларуская Служба

Італьянскім супрацоўнікам аўтаканцэрну прапануюць працаваць у Польшчы. Інакш іх могуць звольніць

30.08.2024 11:17
Канцэрн Stellantis прапанаваў групе супрацоўнікаў часовы перавод на завод Fiat у Тыхах.
.
Ілюстрацыя. Фота: Pixabay.com/wilkernet

Аўтаканцэрн Stellantis, якому належыць Fiat, абяцае не звальняць групу сваіх турынскіх супрацоўнікаў, але пры ўмове, што яны працягнуць працаваць на заводзе ў польскім горадзе Тыхы. Прафсаюзы пратэстуюць і патрабуюць дзяржаўнай дапамогі.

Фабрыка Fiat Mirafiori ў Турыне, на якой у 1980 г. працавала амаль 60 000 чалавек, пасля 7-тыднёвага перапынку ўзнаўляе вытворчасць у панядзелак, але працаваць будуць толькі 500 з 3000 супрацоўнікаў. Канцэрн Stellantis прапанаваў групе супрацоўнікаў, якія займаюцца вытворчасцю кузаваў, часовы перавод на завод Fiat у Тыхах.

Урад Італіі пагадзіўся падтрымаць канцэрн Stellantis, у тым ліку, са сродкаў ЕС, але пры ўмове, што ён будзе вырабляць у Італіі мільён аўтамабіляў у год. На думку экспертаў, верхняя мяжа магчымасцяў кампаніі зніжана ўдвая.

Падзенне вытворчасці ў аўтамабільнай прамысловасці Італіі ў параўнанні з мінулым годам склала 16%.

IAR/нг