Беларуская Служба

У Львове загінулі сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей

04.09.2024 09:24
Уначы расіяне атакавалі Львоў ракетамі і беспілотнікамі.
ДанеччынаPAP/EPA/PRESS SERVICE OF 24 MECHANIZED BRIGADE / HANDOUT

Паведамляецца аб разбурэннях у цэнтры горада і пацярпелых мірных жыхарах. Загінулі сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Такія даныя прывёў мэр горада Андрэй Садовы. Паводле ранейшых звестак, пацярпелі 35 чалавек.

Уначы Львоў, які знаходзіцца ў 50 км ад польскай мяжы, стаў аб'ектам атакі групы беспілотнікаў «Шахед», а таксама звышгукавых ракет «Кінджал». Гарадскія ўлады падзяліліся запісамі, на якіх відаць падпаленыя будынкі і аўтамабілі. Сярод пацярпелых - 10-гадовае дзіця. Пашкоджаныя жылыя дамы і дзве школы ў раёне Львоўскага вакзала.

Ноччу расіяне таксама атакавалі з беспілотнікаў Кіеўскую вобласць. Інфармацыі аб пацярпелых няма. Тым часам у Палтаве працягваецца трохдзённая жалоба пасля ўчорашняй ракетнай атакі па гэтым горадзе. Дзве балістычныя ракеты трапілі ў інстытут сувязі. Прынамсі 51 чалавек загінуў, 271 паранены.

ав