Беларуская Служба

Новым міністрам замежных спраў Украіны стаў Андрэй Сыбіга

05.09.2024 15:01
Украінскі парламент прыняў адстаўку Дзмітрыя Кулебы з пасады кіраўніка МЗС.
Украінскі парламент прыняў адстаўку Дзмітрыя Кулебы з пасады кіраўніка МЗСPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Новым міністрам замежных спраў Украіны стаў Андрэй Сыбіга - кандыдат, вылучаны прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Раней Вярхоўная Рада Украіны прыняла адстаўку Дзмітрыя Кулебы з пасады міністра замежных спраў краіны. За адстаўку прагаласавалі 240 дэпутатаў. Падчас галасавання міністра ў зале не было.

Старшыня фракцыі «Слуга народа» ва ўкраінскім парламенце Давід Арахамія ўчора паведаміў, што партыя пагадзілася на новага кіраўніка МЗС у сувязі са зменамі ва ўрадзе.

Андрэй Сыбіга працаваў у Міністэрстве замежных спраў Украіны на пасадзе першага намесніка Дзмітрыя Кулебы.

IAR/аз