Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 628 тыс. чалавек забітымі

11.09.2024 07:41
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдатFoto: фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 100 чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 628 тыс. чалавек забітымі. 

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 8 тыс. 642 танкі, больш за 16 тыс. 900 бронемашын, больш за 17 тыс. 900 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 182 РСЗА, 2 тыс. 590 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 368 самалётаў і 328 верталётаў.

вс