Беларуская Служба

Паляк Пётр Серафін стаў афіцыйным кандыдатам у камісары ЕС па справах бюджэту

17.09.2024 15:14
Урсула фон дэр Ляен абвясціла ў Страсбургу аб падзеле пасадаў камісараў для краін ЕС у новай Еўракамісіі.
          -
Урсула фон дэр Ляен прадстаўляе сваю новую калегію камісараў падчас прэс-канферэнцыі ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу PAP/EPA/Teresa Suarez

Старшыня ЕК прыняла рашэнне, што паляк таксама будзе адказваць за барацьбу з фінансавымі махінацыямі і будзе займацца пытаннямі публічнай адміністрацыі:

-Пётр Серафін будзе падпарадкоўвацца непасрэдна мне і ў першую чаргу будзе сканцэнтраваны на падрыхтоўцы наступнага доўгатэрміновага бюджэту і на тым, каб у нас была сучасная ўстанова, якая будзе служыць еўрапейцам.

Цяпер Пятра Серафіна чакаюць слуханні ў Еўрапарламенце. Усе кандыдаты ў члены камісіі павінны выступіць перад парламенцкімі камітэтамі і атрымаць станоўчую ацэнку ад дэпутатаў Еўрапарламента. Каб камісія пачала працу ў поўным складзе, завяршальным этапам стане галасаванне на пленарным пасяджэнні і падтрымка большасці дэпутатаў.

ав