Як адзначаецца, рэальная колькасць забітых можа быць значна большай.
BBC разам з незалежнай медыягрупай «Медыязона» з 24 лютага 2022 года збірала і аналізавала інфармацыю пра расіян, якія загінулі на ўкраінскім фронце. Высновы грунтаваліся як на афіцыйных, так і на неафіцыйных паведамленнях, у тым ліку: блогі, сацыяльныя сеткі і назіранне за свежымі магіламі на могілках.
На гэты момант устаноўлены імёны 70 112 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі падчас уварвання ва Украіну. Сярод іх 20 працэнтаў — гэта добраахвотнікі, 19 працэнтаў — зняволеныя, якія пайшлі ў войска ў абмен на памілаванне, і 13 працэнтаў — людзі, мабілізаваныя на службу.
Паводле ацэнак ВВС, з кастрычніка 2023 года штотыднёвая колькасць забітых расійскіх вайскоўцаў перавышае 100, у тым ліку нават больш за 310 у некаторыя тыдні.
Большасць рускіх добраахвотнікаў, якія загінулі на фронце, былі ва ўзросце ад 42 да 50 гадоў; самаму старэйшаму быў 71 год, а 250 - старэйшым за 60 гадоў.
Як адзначаецца ў справаздачы, большасць мужчын, якія добраахвотна вырашылі служыць у войску, паходзяць з невялікіх гарадоў у тых раёнах Расіі, дзе цяжка знайсці стабільную і добрую працу.
Паводле ацэнак, зарплата ў войску можа быць у пяць-сем разоў вышэй за сярэдні заробак. Салдаты таксама атрымліваюць сацыяльныя выплаты, у тым ліку падатковыя льготы.
Сярод загінуўшых апазнаныя 272 мужчыны з іншых краін, акрамя Расіі, у тым ліку 47 з Узбекістана, 51 з Таджыкістана і 26 з Кыргызстана. Бі-Бі-Сі нагадвае, што ў 2023 годзе з'яўляліся паведамленні, што ў тым ліку расійскае войска набірае вайскоўцаў на Кубе, у Іраку, Емене і Сербіі. Таксама на фронце маглі апынуцца грамадзяне Індыі і Непала.
Украінскі бок рэдка паведамляе пра колькасць загінулых на полі бою ўкраінскіх вайскоўцаў. У лютым 2024 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што загінула 31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў, але ацэнкі амерыканскіх спецслужбаў сведчаць аб большых стратах.
PAP/вх