Беларуская Служба

Расіяне мадыфікавалі кіраваныя авіябомбы

27.09.2024 10:02
Усё часцей яны нацэльваюцца на сталіцу Запарожскай вобласці.
Разбурэнні ў Сумскай вобласці PAP/Alena Solomonova

На гэтым тыдні яны з дапамогай гэтай зброі пашкодзілі ў рознай ступені каля 100 будынкаў у горадзе.

Кіраваныя авіябомбы можна скідаць за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад мэты. Да гэтага часу яны падалі, у тым ліку, на Краматорск і Харкаў. Расіяне, паводле ўкраінскай арміі, мадыфікавалі гэтую зброю, каб яна магла лятаць на большыя адлегласці. Гэта тыя бомбы, якія расіяне нядаўна скінулі на Запарожжа, насельніцтва якога да вайны налічвала больш за 700 тысяч чалавек.

Старшыня запарожскай адміністрацыі Іван Фёдараў агучыў статыстыку шкоды і страт. Ён адзначыў, што за апошні тыдзень кіраваныя бомбы паранілі 40 мірных жыхароў і забілі аднаго чалавека. Тры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане. Бомбы пашкодзілі 100 будынкаў. Адзін з іх непрыдатны для пражывання.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх уладаў, расіяне штодня выкарыстоўваюць каля 100 кіраваных авіябомбаў.

ав