Яшчэ адна драўляная лодка з 78 людзьмі на борце знаходзілася на поўдзень ад вострава Гаўдос. Людзей перавезлі ў порт на Крыце.
Таксама ва ўсходняй частцы Месенійскага заліва была заўважаная лодка з 70 мігрантамі. Людзей падабраў карабель пад сцягам Панамы ў супрацоўніцтве з грэчаскай аховай. Выратаваных плануецца даставіць у порт Каламата.
Паводле звестак берагавой аховы Грэцыі, у жніўні за незаконнае перасячэнне мяжы з Грэцыяй былі затрыманыя 2840 мігрантаў. 88 кантрабандыстаў арыштаваныя, 49 лодак і тры аўтамабілі канфіскаваныя.
ав