Беларуская Служба

Хаос у Еўракамісіі

29.09.2024 12:34
Кандыдаты ў новыя камісары ​​ЕС спрабуюць стварыць кабінеты, але ў іх пакуль няма інструкцый.
.
.Shutterstock/symbiot

Невядома, калі новая Еўракамісія пачне працу. Больш за тое, прэзідэнт камісіі Урсула фон дэр Ляен спрабуе ўзяць пад кантроль кабінеты. Пакуль няма інфармацыі пра тое, колькі ў новай камісіі будзе кабінетаў камісараў і колькі павінна быць замежнікаў. У цяперашняй камісіі ў кожным кабінеце павінна быць не менш за 3 чалавек з розных краін, акрамя камісара.

Адсутнасць рэкамендацый ускладняе перамовы аб штатным раскладзе і выкананні нефармальнага правіла ўзаемнасці. Напрыклад, калі камісар з адной краіны наймае чыноўніка з іншай краіны, ён разлічвае, што той уладкуе свайго суайчынніка ў офіс камісара з гэтай краіны. Усю сітуацыю ўскладняе яшчэ і тое, што з 13-га паверха камісіі, дзе працуе прэзідэнт Урсула фон дэр Ляен, паступаюць сігналы аб працаўладкаванні хрысціянскіх дэмакратаў з Германіі. У такім разе Еўракамісія будзе яшчэ больш кантраляваная, чым раней.

Пакуль кандыдаты ў новыя камісары, якія рыхтуюцца да слуханняў у Еўрапарламенце (найбольш верагодная дата — першы тыдзень лістапада, але Еўрапейская народная партыя настойвае на паскарэнні і сярэдзіне кастрычніка), выбралі кіраўнікоў кабінетаў.

Пётр Серафін, які мае быць камісарам па справах бюджэту і дзяржаўнага кіравання, абраў паляка - Гжэгажа Радзееўскага. Гэта чыноўнік Еўрасаюза з шматгадовым досведам працы ў камісіі, які працаваў у офісах Януша Левандоўскага і фіна Юркі Катайнена.

IAR/Beata Płomecka/вх