Міністр абароны Эстоніі Ханна Пеўкур заявіў, што разам з калегамі з Польшчы, Латвіі, Літвы была дасягнута дамоўленасць аб каардынаванні ўмацавання знешніх межаў сваіх краін. Сустрэча кіраўнікоў абарончых ведамстваў балтыйскіх рэспублік прайшла 28 верасня ў Даўгаўпілсе, Латвія.
Падчас канферэнцыі Warsaw Security Forum Ханна Пеўкур заявіў, што абарона Балтыі важная для ўсёй Еўропы:
— Мы бачым, што «Усходні шчыт», «Балтыйская лінія абароны» — як бы мы яе ні называлі — вельмі важная ініцыятыва для бяспекі нашых краін. Але не толькі для нас, але і для ўсяго Еўрасаюза, бо калі мы будзем трымаць гэтыя ўваходныя дзверы зачыненымі, і Парыж, і Берлін таксама будуць у бяспецы.
Міністр абароны Эстоніі падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва ў рамках Еўрасаюза і NATO, адзначыўшы, што балтыйскія рэспублікі і Польшча разам намагаюцца атрымаць еўрапейскую падтрымку ўмацавання ўсходніх межаў.
Міністр абароны Эстоніі Ханна Пеўкур дадаў, што міністры абароны краінаў Балтыі і Польшчы таксама ўздымалі пытанне неадкладнага ўзмацнення супрацьпаветранай абароны Паўночнаатлантычнага альянсу.
iar/эж