Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны за 2024 год былі ўганараваныя амерыканскія навукоўцы Віктар Амбрас і Гэры Раўкан за «адкрыццё мікраРНК і даследаванне іх ролі ў посттранскрыпцыйнай рэгуляцыі экспрэсіі генаў», — паведаміў у панядзелак, 7 кастрычніка, Каралеўскі Каралінскі медыка-хірургічны інстытут Стакгольма, які прысуджае гэтую ўзнагароду.
Віцэ-старшыня Нобелеўскага камітэту прафесар Оле Кампэ падкрэсліў, што адкрыццё малекулы адкрыла новае поле ў даследаванні рэгуляцыі генаў:
«Генетычная інфармацыя захоўваецца ў ДНК ядра клеткі. Яна капіюецца на мікраРНК і пазней транспануецца ў бялок. Бялкі з'яўляюцца будаўнічымі блокамі, якія адказваюць за асноўныя функцыі нашага цела, такія як нейрафункцыі і скарачэнне цягліц».
МікраРНК — гэта асаблівы клас кароткіх малекул рыбонуклеінавай кіслаты, РНК, якія, нараўне з іншымі малекуламі, вызначаюць актыўнасць многіх генаў. У многіх выпадках менавіта ад мікраРНК залежыць, ці будзе актыўны пэўны ген у тых ці іншых клетках арганізма.
У цяперашні час памер прэміі складае 11 млн шведскіх крон (каля 900 тысяч еўра). Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысуджалі ўвогуле ўжо 114 разоў, да 2023 года ўключна яе лаўрэатамі станавіліся 227 чалавек.
iar/эж