Беларуская Служба

Сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі

09.10.2024 13:05
Яны атрымалі ўзнагароду за даследаванне структуры бялкоў.
   .
Лаўрэаты прэміі па хіміі.Фота: PAP/EPA/Christine Olsson/TT

Нобелеўскую прэмію па хіміі атрымалі Дэвід Бэйкер, Даміс Хасабіс і Джон Джампер (David Baker, Damis Hassabis, John Jumper). Яны былі ўзнагароджаныя за свае даследаванні над структурай бялкоў.

Нобелеўская прэмія ў галіне хіміі прысуджалася да гэтага часу 115 разоў. Яе атрымалі 194 пераможцы - агулам 192 чалавекі, бо два пераможцы былі ўзнагароджаныя два разы.

Нагадаем, з польскіх навукоўцаў Нобелеўскую прэмію па хіміі атрымала Марыя Складоўска-Кюры. У 1911 годзе яна атрымала ўзнагароду за адкрыццё палонію і радыя, вылучэнне чыстага радыя і працу над хімічнымі ўласцівасцямі радыеактыўных элементаў. Гэта была другая Нобелеўская прэмія для Складоўскай-Кюры. Раней, у 1903 годзе, вучоная была ўзнагароджаная ў галіне фізікі разам са сваім мужам П'ерам Кюры і Анры Бекерэлем за даследаванні з'явы радыеактыўнасці, адкрытай Бекерэлем.

IAR/нг

Названы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы 

08.10.2024 16:28
Прэмія была прысуджана за «фундаментальныя адкрыцці і вынаходкі, якія ляжаць у аснове машыннага навучання з дапамогай штучных нейрасетак».