Беларуская Служба

Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымала карэйская пісьменніца

10.10.2024 17:45
Творчасць Хан Ган ахоплівае зборнікі апавяданняў, раманы, зборнік вершаў.
Лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стала карэйская пісьменніца Хан ГанPAP/EPA/JESSICA GOW

У Швецыі назвалі сёлетняга лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Ім стала карэйская пісьменніца Хан Ган «за інтэнсіўную паэтычную прозу, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і паказвае далікатнасць чалавечага жыцця», - напісалі арганізатары ўзнагароды.



Хан Ган нарадзіўся 27 лістапада 1970 года ў Кванджу ў Паўднёвай Карэі. Калі ёй было дзесяць гадоў, разам з сям’ёй пераехала ў Сеул. Вывучала карэйскую філалогію. Яна дэбютавала як паэтка, апублікаваўшы пяць вершаў, у тым ліку верш «Зіма ў Сеуле».

У наступным годзе яна пачала сваю пісьменніцкую кар'еру, выйграўшы літаратурны конкурс газеты Seoul Shinmun за апавяданне «Чырвоны якар» (1994). У 1995 годзе апублікавала свой першы зборнік апавяданняў пад назвай «Ёсу».

Яе творчасць ахоплівае зборнікі апавяданняў, раманы, зборнік вершаў.

IAR/аз