Беларуская Служба

Іспанскія навукоўцы ўстанавілі нацыянальнасць Хрыстафора Калумба

14.10.2024 10:30
Вынік тэсту ДНК супярэчыць тэорыі, якую дарэчы таксама аспрэчвае частка гісторыкаў, што Калумб быў італьянцам з Генуі.
   The Metropolitan Museum of Art
Выява Хрыстафора Калумба/ The Metropolitan Museum of ArtDomena publiczna/CC0

Аналіз ДНК паказаў, што Хрыстафор Калумб быў габрэем – гэта вынік найноўшых генетычных даследаванняў іспанскіх навукоўцаў. Спецыялісты мяркуюць, што даследчык, чыя экспедыцыя праз Атлантыку змяніла ход сусветнай гісторыі, верагодна, нарадзіўся ў Заходняй Еўропе, у Валенсіі. Паводле навукоўцаў, Калумб хаваў сваю габрэйскую ідэнтычнасць або прыняў каталіцызм, каб пазбегнуць рэлігійнага пераследу. Вынік тэсту ДНК супярэчыць тэорыі, якую дарэчы аспрэчваюць многія гісторыкі, што Калумб быў італьянцам з Генуі.

Навукоўцы пад кіраўніцтвам судмедэксперта Мігеля Ларэнтэ даследавалі астанкі з севільскага сабора, які лічыцца месцам спачыну Калумба, і параўналі іх з вынікамі астанкаў вядомых сваякоў і нашчадкаў першаадкрывальніка.

«Вынік амаль цалкам варты даверу», - сказаў Мігель Ларэнтэ.



Экспедыцыю Хрыстафора Калумба, якая мела на мэце вызначыць новы шлях у Азію, падтрымалі каталіцкія манархі Іспаніі.

У XV стагоддзі ў Іспаніі пражывала каля 300 тысяч практыкуючых габрэяў, якіх прымусілі прыняць каталіцызм або пакінуць краіну ў 1492 годзе - у той час, калі Калумб дабраўся да Амерыкі.

Паводле генетычнага даследавання, праведзенага ў Лідскім універсітэце ў 2008 годзе, 20 працэнтаў сучаснага насельніцтва Іспаніі маюць сефардскае габрэйскае паходжанне па мужчынскай лініі.

IAR/аз