Беларуская Служба

Нобелеўскую прэмію па эканоміцы прысудзілі за даследаванне прычынаў дабрабыту краінаў

14.10.2024 17:15
Прэмія Банка Швецыі па эканамічных навуках імя Альфрэда Нобеля - адзіная прэмія, пра якую Нобель не згадаў у сваім завяшчанні.
Нобелеўскую прэмію па эканоміцы прысудзілі за даследаванне прычынаў дапрабыту краінаўPAP/EPA/Christine Olsson/TT

Прэмію Банка Швецыі імя Альфрэда Нобеля па эканамічных навуках атрымалі трое даследчыкаў з амерыканскіх універсітэтаў - Дарон Аджэмоглу, Сайман Джонсан і Джэймс Робінсан за даследаванне адрозненняў у дабрабыце паміж краінамі.

Прафесар Міхал Бжазіньскі(Michał Brzeziński) з Варшаўскага ўніверсітэта падкрэслівае, што выбітныя навукоўцы спрабавалі давесці, што сіла дэмакратычных інстытутаў вызначае дабрабыт дзяржавы:

- Гаворка ідзе пра тое, што краіны, якія на нейкім этапе ўвялі дэмакратычную сістэму, зараз багацейшыя за краіны, якія згаданай сістэмы не ўвялі. Пачынаючы практычна з аднолькавай пазіцыі, зараз гэтыя другія краіны адстаюць да такіх краінаў, як ЗША ці Канада.

Нобелеўская прэмія па эканоміцы была прысуджана праз дзень пасля публікацыі справаздачы Сусветнага банка аб глабальнай няроўнасці. Паводле дакумента, 26 самых бедных краін свету (у якіх пражывае 40 працэнтаў найбяднейшага насельніцтва) зараз маюць найбольшую з 2006 года запазычанасць.

Прэмія Банка Швецыі па эканамічных навуках імя Альфрэда Нобеля - адзіная прэмія, пра якую шведскі прамысловец і вынаходнік не згадаў у сваім завяшчанні. Яна ўручаецца з 1969 года.

IAR/аз

Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымала карэйская пісьменніца

10.10.2024 17:45
Творчасць Хан Ган ахоплівае зборнікі апавяданняў, раманы, зборнік вершаў.