Беларуская Служба

ЕC увядзе санкцыі супраць Ірана за пастаўку Расіі балістычных ракет

15.10.2024 10:02
«Гэтыя пастаўкі ўяўляюць прамую пагрозу еўрапейскай бяспецы», — заявіў у верасні  кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль, дадаўшы, што ЕС неаднаразова перасцерагаў Іран ад паставак зброі Расіі.
  ()
Іранскія ракеты (ілюстрацыя)Shutterstock/saeediex

Кіраўнікі МЗС краін-удзельніц ЕС у панядзелак, 14 кастрычніка, у Люксембургу вырашылі ўвесці санкцыі супраць Ірана за пастаўку Расіі балістычных ракет.

Санкцыі будуць распаўсюджвацца на асоб і ўстановы, адказныя за пастаўкі ракет. Спіс будзе апублікаваны пасля таго, як рашэнне з'явіцца ў Афіцыйным часопісе ЕС. Абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на дзейнасць Ірана на Блізкім Усходзе.

Расія выкарыстоўвае іранскія ракеты і беспілотнікі для ўдараў па грамадзянскіх аб'ектах ва Украіне, у прыватнасці, па аб'ектах крытычнай інфраструктуры.

«Гэтыя пастаўкі ўяўляюць прамую пагрозу еўрапейскай бяспецы», — заявіў у верасні  кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль, дадаўшы, што ЕС неаднаразова перасцерагаў Іран ад паставак зброі Расіі.

Іран і Расія падтрымліваюць цесныя эканамічныя адносіны. Супрацоўніцтва паміж гэтымі краінамі набыло абароты, калі Масква апынулася ў міжнароднай ізаляцыі пасля поўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны, якая пачалася ў лютым 2022 года. У верасні Крэмль не стаў абвяргаць інфармацыю аб пастаўках ракет з Ірана. Прэс-сакратар Пуціна на, адказваючы на ​​пытанне аб пастаўках зброі з гэтай краіны, гэтага не адмаўляў.

pap/эж