Беларуская Служба

ЗША высунулі ўльтыматум Ізраілю

16.10.2024 12:33
Ізраільскія СМІ паведамляюць, што гэта самае рэзкае і прамое папярэджанне ў адрас Тэль-Авіва з боку амерыканскай адміністрацыі.
      -      . 16  2024
Сітуацыя на Блізкім Усходзе застаецца напружанай - вынікі абстрэлу Ізраілем сталіцы Лівану Бейрута. 16 кастрычніка 2024 года PAP/EPA/STR

Злучаныя Штаты Амерыкі запатрабавалі ад улад Ізраіля на працягу 30 дзён забяспечыць доступ да гуманітарнай дапамогі ў Газе. У адваротным выпадку Вашынгтон пагражае абмежаваннем вайсковай падтрымкі. Ізраільскія СМІ паведамляюць, што гэта самае рэзкае і прамое папярэджанне ў адрас Тэль-Авіва з боку амерыканскай адміністрацыі. 

Ультыматум прагучаў на фоне росту колькасці ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў выніку наступлення Ізраіля на паўночную частку Сектара Газа. Гуманітарныя арганізацыі паведамляюць аб катастрафічных умовах у лагеры бежанцаў Джэбалія, а Міністэрства аховы здароўя Газа ўдакладніла, што за апошнія 11 дзён на поўначы рэгіёну былі забітыя больш за 340 чалавек. 

Агенцтва Reuters паведамляе, што ў лісце, падпісаным дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і міністрам абароны Лойдам Осцінам, Вашынгтон выказвае глыбокую занепакоенасць гуманітарным крызісам у Газе. Міністры зазначаюць, што ў верасні Ізраіль адхіліў 90% запытаў на перамяшчэнне гуманітарных грузаў у Сектары. ЗША патрабуюць ад Ізраіля неадкладных дзеянняў па змене сітуацыі, інакш гэта можа прывесці да змены ў палітыцы ў адносінах да Тэль-Авіва. 

Лойд і Блінкен спасылаюцца на Закон аб знешняй дапамозе ЗША, які забараняе аказваць ваенную дапамогу краінам, што перашкаджаюць дастаўцы амерыканскай гуманітарнай дапамогі.

вс