Беларуская Служба

Францыя забараніла ізраільскім кампаніям удзельнічаць у міжнароднай выставе ў Парыжы

16.10.2024 19:02
Рашэнне сыходзіць «з Елісейскага палацу», гэта значыць непасрэдна з вярхоў французскай адміністрацыі - крыніца. 
Парыжnuno_lopes/pixabay.com/CC0 Public Domain

Францыя забараніла ізраільскім кампаніям удзельнічаць у міжнароднай выставе ваенна-марской тэхнікі Euronaval, адной з найбуйнейшых у Еўропе. Гандлёва-эканамічнае мерапрыемства пройдзе з 4 па 7 лістапада ў Парыжы, паведаміла еўрапейскае выданне Politico са спасылкай на сваю крыніцу.

Паводле інфармацыі, прадстаўнікі ізраільскіх кампаній змогуць наведаць мерапрыемства, аднак ім забаронена дэманстраваць ваенную тэхніку на выставачных стэндах. Ад Ізраіля на выставе павінны былі ўдзельнічаць сем кампаній, у тым ліку буйныя абаронныя гіганты Rafael, Elbeit Systems і Israel Aerospace Industries.

Паводле крыніцы, рашэнне сыходзіць «з Елісейскага палацу», гэта значыць непасрэдна з вярхоў французскай адміністрацыі. Politico лічыць, што крок Парыжа звязаны з абвастрэннем адносін прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона і прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху на фоне эскалацыі атакаў яўрэйскай дзяржавы ў Сектары Газа і Ліване.

вс