Беларуская Служба

Сталі вядомыя імёны трох фіналістаў сёлетняй прэміі імя Андрэя Сахарава

17.10.2024 11:31
Гэта найвышэйшая ўзнагарода, якая прысуджаецца ў Еўрасаюзе за дзейнасць у абарону дэмакратыі і правоў чалавека.
  ,
Гэта найвышэйшая ўзнагарода, якая прысуджаецца ў Еўрасаюзе за дзейнасць у абарону дэмакратыі і правоў чалавека.

У мінулым годзе ўзнагароду атрымалі жанчыны, якія змагаюцца за свае правы ў Іране.

Сёлета ў спіс фіналістаў увайшлі лідары ​​дэмакратычнага руху Венесуэлы. Гэта лідарка мясцовай апазіцыі Марыя Карына Мачада і палітык Эдмунда Гансалес Уруціа, які хаваецца ў Іспаніі і прызнаны Еўрапарламентам сапраўдным пераможцам нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў у Венесуэле. Іх кандыдатуры былі прадстаўлены групай Еўрапейскай народнай партыі і групай Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў.

Сярод фіналістаў таксама дзве арганізацыі, якія падтрымліваюць удзел жанчын у перамовах вакол ізраільска-палестынскага канфлікту, вылучаныя Групай сацыялістаў і дэмакратаў. Гэта араба-яўрэйская арганізацыя «Women Wage Peace» і асацыяцыя палестынскіх жанчын «Жанчыны сонца», а іх сузаснавальніцы — Джаэль Адмі і Рым Хаджра.

Трэці кандыдат на прэмію - Губад Ібадаглу - акадэмічны актывіст-антыкарупцыянер з Азербайджана, які знаходзіцца пад хатнім арыштам і лічыцца палітвязнем. Яго кандыдатуру прапанавала група Зялёных.

Трох фіналістаў выбралі члены двух камітэтаў Еўрапарламента. Пераможца будзе абраны на наступным тыдні Канферэнцыяй старшынь Еўрапарламента.

Прэмія будзе ўручана 18 снежня на пленарным пасяджэнні ў Страсбургу.

ав