Два спартсмены памерлі падчас спаборніцтваў па трыятлоне ў іспанскай Малазе.
Пра гэта паведаміў Міжнародны саюз трыятланістаў.
«Мы выказваем нашы шчырыя спачуванні іх сем’ям, сябрам, нацыянальным федэрацыям і ўсёй вялікай сям’і трыятлона», — пішуць у заяве сусветныя ўлады па трыятлоне.
Аднаму з памерлых удзельнікаў было 57 гадоў. Як паведамляе іспанская «Marca», абодва мужчыны памерлі ад сардэчнага прыступу пры розных абставінах. Мексіканец падчас спаборніцтваў па плаванні, а брытанец падчас бегавой часткі спаборніцтваў.
яс