Беларуская Служба

У Грузіі фіксуецца ўсё больш парушэнняў падчас парламенцкіх выбараў

26.10.2024 18:19
У Грузіі фіксуецца  ўсё больш парушэнняў заканадаўства падчас парламенцкіх  выбараў, якія там сёння праходзяць.
            , , 26  2024 .        18 .
Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі на выбарчым участку падчас парламенцкіх выбараў у Тбілісі, Грузія, 26 кастрычніка 2024 г. Усяго ў парламенцкіх выбарах у Грузіі ўдзельнічаюць 18 партый. EPA/DAVID MDZINARISHVILI/PAP

Грузінскія СМІ паведамляюць пра ўкідванне бюлетэняў у скрыні, перашкоды працы назіральнікаў, выпадкі подкупу, запалохвання выбаршчыкаў і нават бойкі.

Таксама ёсць паведамленні аб нападах на супрацоўнікаў СМІ. Кіраўнік рэдакцыі навін TV Pirveli Нодар Меладзэ паведаміў, што на здымачную групу тэлеканала быў здзейснены напад у Тэлаві на ўсходзе Грузіі. Ён дадаў, што маёмасць станцыі знішчана. Паводле яго слоў, на здымачную групу напалі члены кіруючай партыі «Грузінская мара», калі аператар запісваў прыклады ціску на выбаршчыкаў і подкупу.

Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі звярнулася да суайчыннікаў з заклікам не баяцца чыёй-небудзь помсты і ісці на выбары. Саламэ Зурабішвілі адной з першых прагаласавала на парламенцкіх выбарах. Сёння грузіны выбіраюць 150 дэпутатаў аднапалатнага парламента. Некаторыя незалежныя назіральнікі кажуць, што грузіны ў вёсках і мястэчках хочуць галасаваць, але баяцца, што нехта даведаецца, за каго яны галасавалі. Асабліва баяцца людзі, якія працуюць у бюджэтнай сферы, і тыя, чые працадаўцы звязаныя з кіруючай партыяй «Грузінская мара».

Па выніках 7 гадзін  працы выбарчых участкаў, паводле звестак Цэнтрвыбаркама, прагаласавалі амаль 42 працэнты выбаршчыкаў. Незалежныя аглядальнікі прагназуюць, што ў  яўка перавысіць 60 працэнтаў і будзе падобная на яўку 2012 года, калі грузіны адхілілі ад улады партыю прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі і прагаласавалі за прадстаўнікоў «Грузінскай мары» — тады кааліцыі, заснаванай мільярдэрам Бідзіна Іванішвілі.

Цяпер кіруючая «Грузінская мара» праводзіць прарасійскую палітыку, што выклікае супраціў у вялікай часткі грузінскага  грамадства. Верагодна, гэтыя выбары вырашаюць лёс Грузіі і яе арыентацыю на Захад ці на Расію ў бліжэйшы час.

Паводле РАР/вх