Беларуская Служба

У Рызе быў дэмантаваны помнік Барклаю дэ Толі

31.10.2024 17:02
Статую ўлады плануюць вярнуць  фундатару Яўгену Гомбергу.
У Рызе быў дэмантаваны помнік Барклаю дэ Толі Vilnis Ķirsis/Twitter

Мінулай ноччу на Эспланадзе ў Рызе была дэмантаваная статуя рускага палкаводца, удзельніка напалеонскіх войнаў Міхаіла Барклая дэ Толі, паведаміў мэр Вілніс Кірсіс.

З Эспланады прыбраны і пастамент, на якім быў устаноўлены помнік. Як паведаміла агенцтву LETA каардынатар праектаў аддзела знешняй камунікацыі Рыжскай думы Антра Габрэ, помнік Барклаю дэ Толі і яго пастамент зараз знаходзяцца на тэрыторыі Рыжскага агенцтва помнікаў.



Іх плануюць перадаць прадпрымальніку Яўгену Гомбергу, але, паводле слоў Габры, на дадзены момант у яго няма месца для яго ўстаноўкі. Рыжская дума адобрыла дэмантаж і перанос з Эспланады статуі Барклая дэ Толі 16 кастрычніка.

Помнік быў устаноўлены на Эспланадзе ў 1913 годзе, а ў 1915 годзе яго дэмантавалі, пакінуўшы толькі пастамент. У 2002 годзе па ініцыятыве прадпрымальніка Яўгена Гомберга на ім была ўсталявана копія статуі.

Упраўленне нацыянальнай культурнай спадчыны не пярэчыла супраць пераносу помніка, бо ён не застаецца пад ахоўнай дзяржавы. У той жа час ён мае культурную і гістарычную каштоўнасць, таму знішчэнне пастамента недапушчальна. Статую плануецца вярнуць Гомбергу.

аз