Эстонцы не хочуць, каб грамадзяне Расіі і Беларусі, якія жывуць у гэтай краіне, маглі галасаваць на мясцовых выбарах у наступным годзе. Талін хоча прадухіліць магчымае ўмяшанне Масквы і Мінска ў выбарчы працэс. Аднак дзеля гэтага неабходна ўнесці змены ў Канстытуцыю.
Прэм'ер-міністр Крыстэн Міхал ужо абвясціў аб працы над змяненнем правілаў. Не выключана, што праект будзе падрыхтаваны яшчэ на бягучым тыдні.
Канстытуцыя Эстоніі гарантуе ўдзел у выбарах у мясцовыя органы ўлады ўсім замежнікам, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне. Эстонскія палітыкі з пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў 2022 годзе гавораць пра змены, якія тычацца толькі расейцаў і беларусаў.
Між тым, эстонскія СМІ адзначаюць, што ўнесці змены ў Асноўны закон будзе няпростае і не выключана, што ўлады не змогуць зрабіць гэта да выбараў, прызначаных на кастрычнік будучага года.
IAR/аз