Адзін з буйных донараў партыі абвінаваціў прэзідэнта Джо Байдэна, які, на яго думку, занадта позна выйшаў з выбарчай гонкі, паведамляе ў сераду Daily Telegraph.
Інвестар з Уол-стрыт Уітні Тылсан прыпісаў 50 працэнтаў адказнасці за паразу Харыс «глупству і эгаізму» Байдэна, бо, паводле яго слоў, цяперашні прэзідэнт «эгаістычна вырашыў зноў балатавацца» і «не зняўся раней».
- Мяне засмучае, што яго будуць памятаць як чалавека, які выратаваў нас ад чатырох гадоў Трампа, а цяпер прымусіў нас да чарговых чатырох гадоў», — сказаў Тылсан брытанскай газеце.
Гэта не адзіны голас. Суразмоўцы Daily Telegraph у Дэмакратычнай партыі падкрэсліваюць, што віцэ-прэзідэнт Харыс была вымушана пераняць кампанію ад «глыбока непапулярнага» прэзідэнта і мела праблемы, каб выпрацаваць адрозны кірунак.
- Мы вялі кампанію як маглі, улічваючы, што Джо Байдэн быў прэзідэнтам. Джо Байдэн — адзіная прычына сённяшняй паразы Камалы Харыс і дэмакратаў, — сказаў Politico адзін з дарадцаў кандыдаткі на ўмовах ананімнасці.
Як паведамляе Daily Telegraph, партыю таксама крытыкуюць за ўтойванне «псіхічнага стану» сыходзячага прэзідэнта, які выявіўся падчас дэбатаў з Трампам і ў шэрагу хібаў, дапушчаных Байдэнам, такіх як прадстаўленне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, як «прэзідэнта Пуціна».
- Партыя хлусіла амерыканцам пра здароўе і кагнітыўны стан прэзідэнта, — заявіў на X даўні донар Дэмакратычнай партыі Біл Акман, які далучыўся да лагера Трампа перад сёлетнімі выбарамі.
The Daily Telegraph падкрэслівае, што позняе рашэнне Байдэна зняцца з гонкі дало Харыс толькі 107 дзён з моманту яе вылучэння да дня выбараў.
ав