Беларуская Служба

Пуцін хоча пагутарыць з Трампам, але будзе чакаць яго ініцыятывы

08.11.2024 10:01
Дональд Трамп, у сваю чаргу, не адмаўляецца ад такой размовы.
      .
Дональд Трамп перамог на выбарах у ЗША.Фота: PAP/EPA/CRISTOBAL HERRERA-ULASHKEVICH

Палітык, абраны 47-м прэзідэнтам ЗША, ужо паразмаўляў з лідарамі як мінімум 70 краін, у тым ліку з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Ніякіх афіцыйных віншаванняў і званкоў з Крамля не было. А прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў і МЗС РФ нагадалі, што ЗША ўваходзяць у спіс недружалюбных Расіі краін. Аднак, што стала нечаканасцю для некаторых расійскіх каментатараў, падчас дыскусійнай сустрэчы клуба «Валдай» расійскі дыктатар павіншаваў Дональда Трампа з перамогай. «Тое, што было сказана аб імкненні аднавіць кантакты з Расіяй і аб спыненні ўкраінскага крызісу, на мой погляд, заслугоўвае ўвагі», — сказаў Пуцін. Тым часам Дональд Трамп у інтэрв'ю NBC прызнаўся, што пакуль не размаўляў з Пуціным, але «думае, што будзе».

Незалежныя назіральнікі нагадваюць, што адной з важных перадвыбарчых заяў будучага 47-га прэзідэнта ЗША сталі словы аб тым, што пасля выбараў ён «за некалькі дзён» можа спыніць вайну ва Украіне.

IAR/нг