Беларуская Служба

У Івана-Франкоўску пачынаецца падзея, якая «дасць магчымасць адарвацца ад штодзённых праблем»

08.11.2024 15:20
Асабліва цяпер, калі Украіна вядзе вайну, культура вельмі важная, яна дазваляе крыху перадыхнуць.
-.
Івана-Франкоўск.Фота: https://franyk.com

У Івана-Франкоўску на захадзе Украіны пачынаюцца Дзявятыя Дні польскай культуры. Агляд польскіх фільмаў, прэзентацыі кніг і канцэрт народнай музыкі – гэта толькі частка цікавых падзей, якія чакаюць удзельнікаў гэтага мерапрыемства.

«Культура дае магчымасць адарвацца ад штодзённых праблем», — кажа Аліна Чыркова, прэзідэнт Цэнтра польскай культуры і еўрапейскага дыялогу.

- Заўсёды ў рамках Дзён польскай культуры адбываліся нейкія мерапрыемствы для дзяцей і моладзі, канцэрты, была таксама палявая кухня, польскія стравы – жур, бігас. Гэта такія дні, калі ўсё навокал польскае, гэта шырокае прасоўванне польскай культуры. На маю думку, асабліва цяпер, калі Украіна вядзе вайну, культура вельмі важная, яна дазваляе крыху перадыхнуць.

Дзявятыя Дні польскай культуры ў Івана-Франкоўску працягнуцца да 11 лістапада. Адкрыюцца яны паказам фільма «Wodzirej» рэжысёра Фелікса Фалька ў 16.00 (па польскім часе). Праграму можна знайсці на сайце Цэнтра польскай культуры і еўрапейскага дыялогу.

IAR/нг

«Ён умее напісаць верш толькі дзякуючы таму, што ўкраў у нас тое, што мы стварылі» — дыскусія пра штучны інтэлект

08.11.2024 11:44
У Варшаве праходзіць другі дзень Сукангрэсу культуры («współKongres Kultury»).