Беларуская Служба

Жазэп Барэль пасля перамогі Трампа ў ЗША: «Еўропа павінна быць больш моцнай і суверэннай»

08.11.2024 16:09
Галоўныя тэмы нефармальнай сустрэчы Еўрапейскай рады ў Будапешце — вайна ва Украіне і будучыя адносіны паміж ЕС і Вашынгтонам пасля перамогі Дональда Трампа на выбарах у ЗША.
Сцяг Еўрасаюза Фота: Pixabay.com/Dusan_Cvetanovic

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюзу па знешняй палітыцы Жазэп Барэль заявіў, што Еўропа павінна быць моцнай і суверэннай. Дзякуючы гэтаму яна зможа быць раўнапраўным партнёрам новай амерыканскай дыпламатыі і іншых буйных гульцоў у сусветнай палітыцы — сказаў палітык на сустрэчы ў Будапешце.

- Адзіны рэцэпт выжывання Еўропы — яшчэ большае адзінства. Мы павінны пабудаваць больш моцную Еўропу, суверэнную Еўропу, здольную супрацьстаяць выклікам сучаснага свету, не аддаючы пытанняў бяспекі камусьці іншаму. Мы павінны забяспечваць уласную бяспеку, вядома, у супрацоўніцтве з НАТА, але таксама нарошчваць уласны патэнцыял.

Галоўныя тэмы нефармальнай сустрэчы Еўрапейскай рады ў Будапешце — вайна ва Украіне і будучыя адносіны паміж ЕС і Вашынгтонам пасля перамогі Дональда Трампа на выбарах у ЗША.

IAR/нг